У рамках Тыдня Праваслаўнай кнігі ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава “Праз праваслаўную кнігу да духоўнасці”

14.03.2024

Тыдзень Праваслаўнай кнігі штогод дае выдатную магчымасць яшчэ раз задумацца над тым, што мы чытаем, прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы духоўна-маральнага выхавання, раскрыць маральную і мастацкую спадчыну нашага народа, расказаць пра значэнне праваслаўных кніг у сучасным свеце. У рамках Тыдня Праваслаўнай кнігі ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава “Праз праваслаўную кнігу да духоўнасці”, якая стала для дзяцей розных узростаў арыенцірам да самапазнання і самавыхавання. У кожным класе прайшлі інфармацыйныя гадзіны пад дэвізам “Жывое слова мудрасці духоўнай”. У захапляльнае падарожжа па старонках дзіцячых кніг “Разам з Богам мы расцём” адправіліся навучэнцы пачатковай школы. Рабяты пераканаліся, што праваслаўная кніга вучыць дабру, працавітасці, узаемаразуменню. Юных чытачоў зацікавілі кнігі: Б. Ганага, ”Дзецям аб працы”, “Дзецям аб стараннасці”, “Дзецям аб малітве”, А Круглова "Сябры", манаха Лазара "Дзіўныя гісторыі маленькага Вожыка”. Яшчэ раз вучні переканаліся ў тым, што кніга - вялікі дар чалавеку ад Бога. Яна служыць не толькі для перадачы гістарычнай інфармацыі, але з’яўляецца акном ў будучыню.