Інфармацыйная гадзіна “Слова свеціць чалавеку” для вучняў 11 класа ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі.

13.03.2024

На інфармацыйнай гадзіне былі прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра гісторыю Паваслаўя, праваслаўную культуру, пра жыццё святых, мастацкую літаратуру для дзяцей і дарослых. 

У час інфармацыйнай гадзіны вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, паразважалі аб значэнні праваслаўнай літаратуры ў жыцці моладзі. Пазнаеміліся з класікамі і сучаснымі пісьменнікамі ў творах якіх прысутнічае праваслаўная тэматыка. 

Усе прысутныя пераканаліся, што кніга – гэта не толькі сродак перадачы інфармацыі, але і гэта дзверы ў будучыню. І ад таго, якія будуць кнігі, залежаць і тое, якімі будуць ідэалы ў моладзі.