гадзіна маральнасці “Добрасардэчнасць і міласэрднасць – маральныя якасці чалавека” для вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі

02.03.2024

2 сакавіка 2024 года ў Валеўская сярэдняй школе для вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі прайшла гадзіна маральнасці “Добрасардэчнасць і міласэрднасць – маральныя якасці чалавека”. 

 Падчас праведзенага мерапрыемства ўвага была звернута на выхаванне ў вучняў жадання ажыццяўляць добрыя ўчынкі, спачуваць, умець даваць маральную ацэнку жыццёвым з’явам. Рабяты працавалі ў групах, малявалі сімвалы дабрыні і зла, разгадвалі красворды, удзельнічалі ў сітуацыйных гульнях, спявалі,  разважалі аб добрых справах у адносінах да сваіх блізкіх, сяброў, знаёмых. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі прыйшлі да высновы, что самае галоўнае для чалавека – гэта дабрыня. Людзі, якія ўмеюць быць добрымі і спагадлівымі – самыя шчаслівыя, жыццё чалавкеа мае сэнс толькі  ў той ступені, на колькі ён дапамагае зрабіць жыццё іншых людзей лепшым і  прыгажэйшым.