Дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны" ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”

22.02.2024

22 студзеня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны"
На сустрэчу была запрошана маці загінуўшага на пажары ў в.Неўда выратавальніка Зайка Дзмітрыя Яўгеньевіча Зайка Ганна Іванаўна.
У час рэалізацыі ШАГа1 “МЫ даведваемся” вучні 9 класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне. Вельмі актыўна давалі адказы на пытанні віктарыны і прыводзілі прыклады з жыцця.
На "ШАГ 2" вучні ўдзельнічалі ў дыялозе з Ганнай Іванаўнай, якая расказала пра лёс свайго сына: якім ён быў добрым хлопцам, вельмі добра вучыўся, адслужыў армію і прысвяціў сябе любімай рабоце. Дваццаць год Дзмітрый Яўгеньевіч ратаваў людзей ад пажару, быў вельмі смелы і сваё жыццё ставіў на другі план. Так сталася, што яго няма сярод нас ўжо шэсць годоў. Толькі фатакартачкі і газетныя нататкі напамінаюць маці аб сыне. Вучні задавалі Ганне Іванаўне разнастайныя пытанні аб жыцці сына, а яна дрыжачым голасам і з слязьмі на вачах расказвала. Вечная памяць табе выратавальнік!
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 "Мы дзейнічаем" падвялі вынік наколькі актуальна для нас тэма сённяшняй размовы. Прышлі да высновы, што Рэспубліка Беларусь пад надзейнай аховай, калі ў ёй жывуць людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё ваеннай, пагранічнай і выратавальнай службе.
На апошняй хвіліне анансіравалі наступную тэму сустрэчы.