Напярэдадні свята дня Абаронцы Айчыны вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел Дню адчыненых дзвярэй у вайсковай часці 75158 г. Навагрудка.

22.02.2024

22 лютага 2024 года напярэдадні свята дня Абаронцы Айчыны вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел Дню адчыненых дзвярэй у вайсковай часці 75158 г. Навагрудка. Яны атрымалі магчымасць дакрануцца да жыцця, у якім ёсць месца смеласці, адвазе і моцнаму мужчынскаму сяброўству. Даведаліся, Як праходзіць дзень вайскоўцаў? Якія бываюць віды адзення, зброі і тэхнікі? Ва ўрачыстай абстаноўцы вучні павіншавалі служачых са святам 23 лютага. Дзень прайшоў вельмі цікава. Рабяты засталіся задаволеныя і з добрым настроем пакінулі сцены вайсковай часткі.