У рамках прафесійнай арыентацыі 21 лютага для вучняў 11 класа Валеўскай сярэдняй школы была арганізавана экскурсія ў г.Навагрудак на Завод металічных вырабаў

21.02.2024

     У рамках прафесійнай арыентацыі 21 лютага  для вучняў 11 класа Валеўскай сярэдняй школы была арганізавана экскурсія ў г.Навагрудак на Завод металічных вырабаў.
  Экскурсія мела азнаямляючы характар для вывучэння выпрацоўчага працэсу на прадпрыемстве. Вучням была прадстаўлена магчымасць убачыць асартымент прадукцыі, якую выпускае завод.
  Хочацца адзначыць, што экскурсія на прадпрыемстве была не толькі цікавай, але і пазнавальнай. Вытворчыя экскурсіі з'яўляюцца важным сродкам адукацыі працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі школьнікаў.