Вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі “Клопат"

21.02.2024

21 лютага вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі “Клопат.” У рамках акцыі была аказана дапамога дворнікам ва ўборцы прышкольнай тэрыторыі ад снегу, а таксама пенсіянерцы Зайко Галіне Іванаўне, якая самотна пражывае. Вучні дапамаглі расчысціць ад снегу прыдамавую тэрыторыю, скласці дровы і навесці парадак на прысядзібным участку.