Апошні дзень работы працоўнай брыгады

28.07.2023

28.07. Ну вось і  усе. Заканчвае сваю работу працоўная брыгада. Дзесяць дзён праляцела імгненна. Апошнія штрыхі. Прыбіраем тэрыторыю, заканчваем работу ў садзе, на стадыёне. Для некаторых дзяцей сёння асаблівы дзень. Ім уручылі працоўныя кніжкі. І самы доўгачаканы момант - гэта атрыманне зарплаты. Усмешкі на твары і ніякай стомленасці. Квітней наша родная школа.