Шосты дзень работы працоўнай брыгады

24.07.2023

24.07. Пасля выхадных, адпачыўшы і набраўшыся сіл, зноў дзеці на рабоце. Сёння хлопчыкам прышлося выступіць у ролі цырульнікаў. Уздоўж параднай дарожкі пасаджаны хосты. Кветканосы пачалі адцвітаць і скідваць кветачкі. І вось хлопчыкі займаліся стрыжкаю хост. Работа марудная і крапатлівая. Неабходна ж стрыгчы акуратна. Працягваецца рамонт у кабінеце фізікі. Хлопцы абклейвалі парты. Пляцоўка каля школы так сама прыводзіцца ў парадак.