Другі дзень работы працоўнай брыгады

18.07.2023

18.07. Працуем ужо другі дзень. Надвор'е нам спрабуе замінаць. Усё палохае дожджыкам, але мы ўпартыя і яго не баімся - знаходзім работу і пад дахам школы. Хлопчыкі выносілі мэблю з кабінета беларускай мовы, дзяўчынкі прыбіралі кабінет фізікі. Ён падрыхтоўваецца пад пакраску не толькі падлогі, але і сцен. Працавалі і на тэрыторыі школы: чысцілі дарожкі ад моху, затым падмяталі.