Пачала работу працоўная брыгада ад цэнтра занятасці

17.07.2023

17 ліпеня пачала работу працоўная брыгада ад цэнтра занятасці. На тэрыторыі школы працуюць 13 чалавек. Рабяты займаюцца добраўпарадкаваннем школьнай тэрыторыі: чысцяць дарожкі, чысцяць ад пустазелля клумбы, падмятаюць дарожкі, зграбаюць скошаную траву, абкопваюць кусты і дрэвы. У будынках школы рыхтуюць кабінеты да афарбоўкі падлог: выносяць мэблю, падмятаюць і мыюць падлогі, у рэкрэацыях і кабінетах паліваюць кветкі.