Восьмы дзень лагернай змены "Спадчына"

08.07.2023

Восьмы дзень нас будзіць сонейка,зарадка,ранішняя лінейка і Азбука добрага самаадчування ад А да Я.    З самай раніцы мы адправіліся ў віртуальнае падарожжа "Обелиски Великого Подвига". Рабятам было прапанавана за пятнаццаць хвілін здзейсніць аглядавую экскурсію "Брестская крепость - здесь начиналась война".     Лагічным працягам падарожжа стала акцыя "Помнік". Дзеці прыбралі брацкае захаванне на тэрыторыі ўстановы і абеліск загінуўшым аднавяскоўцам у аг. Валяўка . А экскурсія ў прыроду "Наш край -зямлі часціца" адкрыла таямніцы свіцязянскага краю. Гульні на свежым паветры. Дыскатэка "Мы разам!" завяршылі насычаны лагерны дзень.