Чацвёрты дзень лагернай змены "Спадчына"

04.07.2023

Чацвёрты дзень лагернай змены не стаў выключэннем: зарадка на свежым паветры, Азбука добрага самаадчування, ранішняя лінейка,- усё гэта спрыяла канчатковаму прабуджэнню, актуалізацыі ведаў пра "добрую" і "дрэнную" ежу і проста ўмелай арганізацыі свайго часу.     Экскурсія ў Свіцязянскі ландшафтны заказнік "Прыродныя сімвалы нашага краю..."дала магчымасць яшчэ раз пераканацца ў непаўторнасці і самабытнасці родной мясцовасці. А гульні на свежым паветры нікога не пакінулі абыякавымі.    Экалагічная акцыя аб'яднала ўсіх нераўнадушных да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя. А акцэнтаваць увагу на прыгажосць навакольнага асяроддзя дапамог фотарэпартаж "Прырода - наш агульны дом"   Сёння рабяты зноў адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў мемарыяльны комплекс "Расколатая хата" у рамках цыклу "Обелиски Великогоподвига"    Завяршыўся дзень гульнямі на свежым паветры і дыскатэкай "Новы дэнс".