Трэці дзень лагернай змены "Спадчына"

03.07.2023

Трэці лагерны дзень ужо па традыцыі пачаўся з зарадкі, якая канчаткова прагнала санлівасць і дала зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.     Група лагернага самакіравання " Айбаліты" і выхавальнік Рачко І.М. запрасілі дзяцей на хвілінку бяспекі "Першая дапамога пры цеплавым удары"   Сёння ўсе мерапрыемствы накіраваны на святкаванне Дня Незалежнасці - галоўнага нацыянальнага свята Беларусі. Віктарына "Беларусь - мой заранкавы край" прадэманстравала грунтоўныя веды па гісторыі, традыцыях Радзімы.    У гэты святочны дзень выхаванцы лагера не змаглі абмінуць увагай абеліск у аг.Валеўка. Дзеці, выхавальнікі ўсклалі кветкі і прынялі ўдзел у мітынгу "Пусть мирным будет небо".Пасля ўрачыстага мерапрыемства дзяцей запрасілі на дыялогавую пляцоўку інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ. Для абмеркавання была прапанавана тэма: "Незалежная і квітнеючая Беларусь.Мы зрабілі гэта разам" У час рэалізацыі ШАГа1 "Мы даведваемся" у якасці інфармацыйнай асновы былі выкарыстаны відэаролікі праекта АТН Белтэлерадыё кампаніі "Беларусь созидающая". Дзеці праглядзелі ролікі "Слуцкія паясы - штучнае ДНК нашай нацыі" і "Мы павінны ім памяць". У ходзе рэалізацыі ШАГа 2 "Мы разважаем" было арганізавана абмеркаванне атрыманай інфармацыі. Дзеці разам з госцем,Санько Н.К., прыводзілі доказы на прапанаваныя сцвярджэнні. ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"- крок падвядзення вынікаў. Удзельнікі сустрэчы не толькі адзначылі своечасовасць,актуальнасць абмяркоўваецца тэмы, закранутых пытанняў, але і склалі ТОП-5 аб'ектаў, створаных за гады незалежнасці Беларусі.    Другая частка святочнага дня таксама была насычана падзеямі: інтэрактыўная экскурсія ў Народны гісторыка-краязнаўчы музей, прагляд і абмеркаванне кінастужкі "Ідзі і глядзі" у рамках рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафона "Глядзі і памятай", прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны; заняткі па інтарэсах,гульні на свежым паветры,...кожны знайшоў занятак па душы.