Другі дзень лагернай змены "Спадчына"

02.07.2023

Другі лагерны дзень пачаўся з зарадкі, якая дазволіла прачнуцца ўсім і дала зарад энергіі на ўвесь дзень. Галка Максім і Барысава Людміла (група лагернага самакіравання "Айбаліты" і выхавальнік Рачко І.М. запрасілі дзяцей на інфармацыйную хвілінку "Першая дапамога пры ўдарах і ранах".   У рамках дэфіле Модны-Народны "З куфэрка маёй бабулі", прысвечанага Дню вышыванкі дзецям было прапанавана стварыць вобраз,у якім абавязкова будзе элемент народнага адзення. Моднае дэфіле, прэзентацыя ручнікоў сям'і Новік аб'яднала ўсіх. Не паспелі адгучаць апошнія гукі моднага паказу,а дзяцей ужо чакаў майстар-клас "Ад першага крыжыка да закончанай работы". У ходзе майстар-класа настаўнік працоўнага навучання Федасюк А.А. не толькі прадэманстравала свае работы,але і кожнага захапіла чароўным светам вышыўкі. Другая частка майстар-класа была ў фармаце відэа. Мясцовы жыхар Серафімовіч Я. запрасіў у сваю майстэрню,дзе нараджаецца гліняны посуд. Айцец Яўген запрасіў выхаванцаў на гадзіну духоўнасці " Праваслаўнае слова дзецям" Сёння ў нашым лагеры стартаваў праект "Обелиски Великого Подвига". Выхаванцы і выхавальнікі завочна адправіліся ў мемарыяльны комплекс "Пракляцце фашызму".   Самых спартыўных, самых актыўных згуртавалі гульні на свежым паветры і спартыўная гадзіна "Спорт ребятам очень нужен,мы со спортом очень дружим,". Завяршыўся дзень дыскатэкай "Гэта песня з Беларусі".