Першы дзень лагернай змены "СПАДЧЫНА"

01.07.2023

1 ліпеня дзевяцідзенны палатачны лагер "Спадчына"сардэчна расчыніў створкі палатак для 17 дзяўчынак і хлопчыкаў. "Салют,лагер! Мы зноў разам" пад такім дэвізам прайшоў першы лагерны дзень. Палаткі,спальнік,турыстычныя дыванкі,кеды,зубныя шчоткі...- усе гэтыя рэчы былі "нумарам 1" падчас аперацыі "Утульнасць". Як толькі ўсе гэтыя рэчы знайшлі свае месцы,рабят чакала пазнавальная гульня "Таямніцы лагера": законы і правілы палатачнага лагера,афармленне атраднага вугалка, развучванне песен і крычалак - усё гэта стала зместам гульні.    Святочнай, напоўненай гонарам за сваю краіну атрымалася лінейка "Запалі касцёр дабрыні"    Лоўкасць, кемлівасць, спрыт выхаванцы змаглі прадэманстраваць у час спартыўнай гадзіны "Фізкульт-ура! Сёння ніхто не застаўся ў баку, кожны знайшоў справу па душы.   Яркі і насычны дзень завяршыўся дыскатэкай "Разам мы гуляем, танцуем і спяваем"