Выпускны ранішнік у дашкольнай групе

30.05.2023

Сёння ў нас у школе найбольш хвалюючы і кранальны дзень: мы праводзім у 1 клас самых маленькіх выпускнікоў! Гледзячы на іх, такіх прыбраных на сцэне, так і хочацца сказаць, якія выдатныя выраслі дзеці! Дапытлівыя, шчырыя, жыццярадасныя, таленавітыя! За плячыма дзіцячы сад! Наперадзе займальнае школьная жыццё, цікавыя ўрокі і вясёлыя перамены! Рабяты дружна памахалі на развітанне выхавальнікам рукой і паабяцалі быць паслухмянымі, руплівымі школьнікамі, вучыцца толькі на выдатна і штодня радаваць мам і тат сваімі поспехамі! У добры шлях, нашы самыя маленькія выпускнікі, школа з нецярпеннем чакае сустрэчы з вамі!