Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

05.05.2023

Дзень Перамогі-свята, якое для кожнага з нас з’яўляецца сімвалам Вялікага гераічнага мінулага, сімвалам патрыятызму, сімвалам надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў. Свята Вялікай Перамогі-гэта боль і смутак, слёзы і радасць, гонар за мужнасць і стойкасць пераможцаў. У святочны дзень, 5 Мая, у аг. Валеўка адбыўся ўрачысты мітынг, прымеркаваны да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто мужна змагаўся ў баях і тым, хто не вярнуўся з поля бою, прыйшлі вучні, педагогі Валеўскай сярэдняй школы, старшыня Валеўскага сельскага савета Піваварчык Д.В. жыхары аг.Валеўка.