У 11 класе прайшло мерапрыемства на тэму "Чарнобыль - мы абавязаны ведаць і помніць"

28.04.2023

У 11 класе прайшло мерапрыемства на тэму "Чарнобыль - мы абавязаны ведаць і помніць". Дзеці падрыхтавалі матэрыял, выступалі, разважалі. Яны даведаліся пра экалагічную шкоду, нанесеную Чарнобыльскай катастрофай. Таксама аб наступствах аварыі для здароўя людзей: павелічэнне колькасці анкалагічных захворванняў, зніжэнне супраціўляльнасці арганізма да ўсіх відаў хвароб. Завяршылася мерапрыемства праглядам дакументальных кадраў з месца трагічных падзей. Дзеці прыйшлі да высновы, што наша прырода вельмі далікатная, мае патрэбу ў нашым беражлівым стаўленні да яе.