Вучні 5-7 класаў наведалі Дом-музей Адама Міцкевіча

26.04.2023

Вучні 5-7 класаў Валеўскай сярэдняй школы пашчасціла жыць і вучыцца ў багатым на таленты, прыгожым і маляўнічым куточку нашай Радзімы. З Навагрудчынай звязаны лёсы многіх славутых суайчыннікаў , што праславілі сваёй творчасцю наш край. Каб больш грунтоўна даведацца пра аднаго з іх--сусветна вядомага паэта-вучні наведалі Дом-музей Адама Міцкевіча. Дзверы ім гасцінна адчыніў і запрасіў на правах гаспадара Гайба Мікалай Паўлавіч. Ён правёў вучняў па ўтульных пакойчыках музея,дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады паэта, пазнаёміла з цікавымі малавядомымі фактамі яго біяграфіі, расказаў чароўную легенду, звязаную з нараджэннем Адама Міцкевіча.