ШАГ. Дыялогавая пляцоўка “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць”.

27.04.2023

27 красавіка ў рамках рэалізацыі інфармацыйнага праекта ШАГ у Валеўскай сярэдняй школе прайшла дыялогавая пляцоўка “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць”. Гасцямі дыялогавай пляцоўкі сталі Клімко Наталля Аляксандраўна, народны майстар Беларусі, кіраўнік народнага калектыву майстроў сучаснага і традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляравая альтанка”, настаяцель Храма святых ап. Пятра і Паўла аг. Валеўка іерэй Яўген. У ходзе ШАГа 1 "Мы даведаліся" вучням прапанавалася прадставіць сябе рэдактарамі грамадска-палітычнага часопіса і стварыць макет на тэму: “Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць”. Удзельнікам былі прапанаваны інфармацыйныя блокі: “Беларусь – краіна шматвяковай і самабытнай культуры” (першая група), “Беларусь – краіна таленавітых людзей” (другая група). Вучні гаварылі пра генацыд беларускага народа, адправіліся ў віртуальнае падарожжа на мемарыяльны комплекс, прысвечаны дзецям-ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, які быў адкрыты 28 чэрвеня 2007 года ў вёсцы Красны Бераг (прагляд відэароліка). У рамках рэалізацыі ШАГа 2 “Мы разважаем ” была магчымасць задаць пытанне намесніку начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжане Віктараўне Курадчык. У ходзе аўдыёмоста было абмеркавана пытанне: “Аб важнасці захавання духоўных каштоўнасцяў і традыцый, сфарміраваных на аснове гістарычнага вопыту многіх пакаленняў”. Клімко Наталля Аляксандраўна захапіла ўдзельнікаў мерапрыемства сваёй творчасцю, распавяла, як яе хобі стала галоўнай справай жыцця. Без мінулага няма будучыні. Важна знаходзіць новыя таленты і перадаваць з пакалення ў пакаленне традыцыі беларускага народа. Выхаванне культуры беларускага народа, яго традыцый, спадчыны немагчыма без удзелу сям’і. Настаяцель Храма святых апосталаў Пятра і Паўла аг. Валеўка іерэй Яўген падзяліўся вопытам захавання абрадаў і традыцый ў яго сям’і. У фокусе абмеркавання таксама былі пытанні захавання і памнажэння культурных і духоўных каштоўнасцей і традыцый, роля міжнародных фестываляў, прэміі “За духоўнае адраджэнне”, акцыі “Культурная сталіца”, і наогул, гутарка ішла пра актыўную жыццёвую пазіцыю нашай моладзі. У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” адбылося адкрыццё выставы “Каменны пояс Гродзеншчыны».