Удзел у рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу"

21.04.2023

У 2023 годзе рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу" прымеркавана да года міру и стварэння. У Гродзенскай вобласці акцыя праходзіць з 15 па 22 красавіка. Вучні, настаўнікі і работнікі Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі. Кожны ўдзельнік меў магчымасць унесці свой пасільны ўклад у аднаўленне ляснога фонду і паляпшэнне экалогіі краіны.

Дзеці разам з педагогамі займаліся пасадкай маладога лесу, аднаўляючы экасістэму, пашкоджаную як стыхіяй, так і дзейнасцю чалавека. Заключным этапам «Тыдня лесу» і ў рамках суботніка на тэрыторыі нашай школы, навучэнцамі і педагогамі, сумесна з Навагрудскай гаррайінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя закладзена алея памяці з маладых рабінак у гонар педагогаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны «У Вашу памяць зелянее гэтая слаўная Алея". Вінаград К.І., Талішэўскі Я.І., Лазаровіч М. М., Панасенка А. М. – нашы настаўнікі-франтавікі, нашы героі! Над кожным дрэўцам узялі шэфства лепшыя вучні школы.