Серпантын ідэй "Праца і творчасць як галоўны сэнс жыцця"

15.04.2023

Ва ўстанове адукацыі школьная субота прапанавала серпантын ідэй "Праца і творчасць як галоўны сэнс жыцця". Удзельнікі прэзентавалі прафесіі з якімі яны хочуць звязаць сваё дарослае жыццё. Вучні разважалі не толькі над пытаннем кім быць, але і якім быць? Якія каштоўнасці павінны быць галоўнымі, каб прыносіць карысць грамадству і людзям? Экспрэс- анкета дапамагла вызначыцца ў выбары прафесіі тым, хто гэта пакуль яшчэ не зрабіў.