Гульня-падарожжа "Аб прафесіях розных, патрэбных і важных"

15.04.2023

У суботу, 15 красавіка, для вучняў пачатковай школы праведзена гульня-падарожжа "Аб прафесіях розных, патрэбных і важных".
Мэтамі мерапрыемства былі: развіваць у малодшых школьнікаў станоўчую матывацыю да азнаямлення з той ці іншай прафесіяй; пашыраць уяўленні дзяцей аб розных відах прафесійнай дзейнасці чалавека; фарміраваць уменне выяўляць асаблівасці канкрэтнай прафесіі; выхоўваць павагу да працы людзей розных прафесій.
Дзеці паразважалі на тэму: "Што было б, калі...". Праслухаўшы верш Л.Кукліна, адказвалі на пытанні: " Што было бы, каб не было настаўнікаў, будаўнікоў, выратавальнікаў, работнікаў сельскай гаспадаркі і інш.?";
паспрабавалі назваць самую важную прафесію.
На этапе "Кола прафесій" гаварылі наколькі разнастайны свет прафесій. Аб некаторых дзеці загадзя падрыхтавалі паведамленні. Падчас работы творчай майстэрні групы вучняў прадстаўлялі вершы, пасловіцы і пагаворкі аб прафесіях.
На рэфлексійным этапе вырашылі, што ўсе прафесіі важныя і патрэбныя.