У госці да Вітамінкі

08.04.2023

Беражлівыя адносіны да свайго ўласнага здароўя трэба выхоўваць з самага дзяцінства. Вялікае значэнне для фарміравання здаровага ладу жыцця мае ўжыванне ў ежу прадуктаў, багатых вітамінамі - рэчывамі, якія вельмі карысныя для росту і развіцця дзіцяці.
З мэтай фарміравання комплекснага ўяўлення аб значэнні вітамінаў для ўмацавання і захавання свайго здароўя ў шосты школьны дзень вучні пачатковай школы адправіліся ў госці да Вітамінкі, якая пазнаёміла іх з карыснымі ўласцівасцямі садавіны і агародніны, значэннем вітамінаў для арганізма чалавека, паведаміла, для чаго патрэбны вітаміны, і дзе яны жывуць. Падчас гульні «Збяры садавіну і гародніну» дзеці падзяліліся на дзве каманды: адна “гатавала” суп, другая - кампот. А яшчэ яны даведаліся назвы вітамінаў і ў якіх прадуктах яны хаваюцца.
Дзеці прыйшлі да высновы: Хто будзе есці моркву, салату, зялёную цыбулю, чарніцы, у таго будзе здаровая скура, добры зрок, хуткі рост. Хто будзе есці капусту, агуркі, арэхі ў таго будуць моцныя мышцы, моцныя нервы, прыгожыя валасы. Лімоны, шыпшына, яблыкі, маліна абароняць ад хвароб. Бо здароўе - самае дарагое, што ёсць у чалавека!