Агульнашкольны бацькоўскі сход “Прафілактыка гвалту ў сям’і, алкагалізму і нарказалежнасці непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за бяспеку дзяцей”

04.04.2023

4 красавіка ў Валеўскай сярэдняй школе прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход “Прафілактыка гвалту ў сям’і, алкагалізму і нарказалежнасці непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за бяспеку дзяцей” У сходзе прынялі ўдзел, старшы інспектар ААПП МГБ АЦД Навагрудскага райвыканкама Чак Максім Мікалаевіч, бацькоўскі актыў, педагог сацыяльны Манукова Т.А. У ходзе сходу былі абмеркаваны актуальныя пытанні, звязаныя з сямейнымі каштоўнасцямі, гвалтам і палавой недатыкальнасцю, спажываннем тытунёвых вырабаў і выкарыстаннем электронных сістэм курэння, прафілактыкай спажывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў і іх аналагаў. У завяршэнні бацькоўскага сходу педагог сацыяльны Тамара Анатольеўна патлумачыла бацькам, як вызначыць, калі ў дзіцяці з’явілася праблема і што рабіць у гэтым выпадку.