іІфармацыйная гадзіна “Мы падобныя, але мы розныя” ў 2 класе

03.04.2023

Сусветнаму дню распаўсюджання інфармацыі аб праблемах аўтызму ў 2 класе была првсвечана інфармацыйная гадзіна “Мы падобныя, але мы розныя” з мэтай фарміраваць станоўчыя ўстаноўкі ў навучэнцаў у адносінах да дзяцей з аўтызмам, талерантнае стаўленне да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У ходзе інтэрактыўнага мерапрыемства вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі дзяцей з аўтызмам, выразілі гатоўнасць мець зносіны з такімі дзецьмі, бо ўсе мы чымсьці падобныя, але кожны мае свае індывідуальныя асаблівасці. У кожным ёсць нешта сваё цікавае, непаўторнае. Найперш трэба застацца самім сабой, бачыць свае памылкі. Было заўважана, што ў большасці сваёй аўтысты вельмі любяць глядзець на дождж, толькі без навальніцы, грому і маланкі. Аўтысты бачаць свет інакш, чым мы. Пра гэта расказаў відэаролік “Мы проста іншыя”. У ходзе інтэрактыўнай гульні «Чалавек з планеты Зямля» дзеці прыйшлі да высновы: не важна, дзе жыве чалавек, колькі яму гадоў, якой ён нацыянальнасьці, якія ён мае асаблівасці, ён – проста ЧАЛАВЕК!