Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання Беларусі і Расіі

03.04.2023

3 красавіка ў Валеўскай сярэдняй школе прайшлі адзіныя ўрокі прысвечаныя Дню яднання Беларусі і Расіі. Два народы, дзве краіны з агульнай слаўнай і гераічнай гісторыяй, падобнымі традыцыямі і звычаямі, мовай, святамі і культурай. Менавіта гэтыя ідэі гучалі на ўроках у 1-11-х класах. Вучні разважалі пра тое, што сіла і моц нашых дзяржаў у падтрымцы адзін аднаго, у імкненні захаваць гістарычную памяць двух славянскіх народаў.