Мерапрыемствы ў рамках міжнароднага дня распаўсюджвання інфармацыі аб аўтызме

03.04.2023

У Міжнародны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб аўтызме, 2 красавіка, стартавала Сусветная акцыя «Запалі сінім» ў знак салідарнасці з сем'ямі, у якіх ёсць людзі з парушэннямі аўтыстычнага спектру.

У рамках акцыі ва ўстанове быў праведзены інфарм-дайджэст з педагогамі, на якім калегі абмяняліся інфармацыяй аб праблеме, прывялі прыклады з жыцця сваіх знаёмых, з вопытам узаемадзеяння з такімі людзьмі і дзяцьмі. Адзначылі, што гэта вельмі сур’ёзнае выпрабаванне ў першую чаргу для бацькоў такіх дзяцей.

Для бацькоў класныя кіраўнікі размясцілі ў бацькоўскіх чатах інфармацыю аб парушэнняў аутыстычнага спектра.

На інфармацыйных гадзінах класныя кіраўнікі знаёмілі вучняў з інфармацыяй аб такіх людзях і іх праблемах.

У завяршэнні, на перапынку, для вучняў 5-11 класаў быў арганізаваны флэш-моб “Запалі сінім”.