Шосты дзень аздараўленчай змены

01.04.2023

Усё зямное мае свой пачатак і свой канец. Вось і надыйшоў апошні дзень профільнай духоўна- маральнай змены прышкольнага лагера. Яго мы правялі пад дэвізам “ З вялікай любоў да малой Радзімы”. І адправіліся мы на экскурсію ў народны гісторыка краязнаўчы музей нашай школы, а потым  па роднай вёсцыя, па тых мілых сэрцу вуліцах, якія прабягаем ў сваіх клопатах і турботах. Сёння мы мелі час пастаяць у задуменні каля вадаспада, некалі млына. Пагартаць старонкі былой вайны.Даведацца аб гістарычнай і культурнай каштоўнасці Валеўкі- царкве святых апосталаў Пятра і Паўла, якой больш за 300гадоў.У храме мы маліліся разам з айцом  Яўгеніям.

  На ўрачыстай лінейцы закрыцця, хлопчыкі і дзяўчынкі гаварылі аб тым, што  ўсю змену кожны з іх стараўся з маленькіх зярнятак веры і любві, закінутых сейбітам , вырасціць каласкі. Мы працавалі ў полі сваёй душы, выполваючы з яго пустазелле. Гэта было цяжка і балюча . Колос да каласка і за 6 дзён у нас атрымаўся снапок.     

   Без хлеба няма жыцця. Як няма  жыцця без Бога, без веры і без Радзімы. Дык давайце ў Год міру і стварэння  ў вялікае  сэрдца нашай Радзімы змесцім і свой маленькі снапок.  Наша Беларусь такая, якой мы яё ствараем. І самае галоўнае- якія мы, такая і яна, наша Беларусь.

   Дзеці змясцілі свой снапок у падрыхтаваны арт-аб’ект. Лінейка завяршылася сумесным выкананнем песні “Не прадаецца хата бацькоў”, якая стала гімнам малой Радзіме.

    Мы не развітваліся  з цікавым жыццём лагера, мы сказалі яму: “Да наступнай вясны! Да пабачэння”. Кожны атрымаў падарункі ад  дырэктара лагера Адашкевіч І.М.

    Анкета-рэфлексія паказала, што ўсе ўдзельнікі змены задаволены сваім знаходжаннем ў лагеры і маюць жаданне адпачыць у профільным духоўна-маральным лагеры на наступны год.