Святочны канцэрт да Міжнароднага жаночга дня

07.03.2023

Чароўны час года-вясна! Прырода нібы здымае з сябе цяжкае зімовае пакрывала і паступова, павольна абуджаецца ад сну і пачынае сваё вясновае абнаўленне. Менавіта вясной адзначаюць самае выдатнае жаночае свята - 8 сакавіка. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. У праграме прымалі ўдзел вучні 2-10 класаў. Рабяты праз выкананыя танцы, вакал выказалі сваю любоў, ласку, клопат сваім мамам, бабулям, педагогам. Гэты дзень неверагодным чынам перамяшчае нас ў царства кветак, выдатных пачуццяў любові, радасці і шчасця. Музычныя віншаванні для ўсіх жанчын, дзяўчат і дзяўчынак прагучалі ў выкананні артыстаў нашай школы. Увесь святочны канцэрт прайшоў на адным дыханні, пакінуўшы гледачам зарад станоўчых эмоцый. Мы жадаем усім жанчынам, каб кожны дзень іх жыцця быў такім жа, як гэтае выдатнае свята.