Свята мам і бабуль у дашкольных групах

07.03.2023

Міжнародны жаночы дзень - гэта тое самае свята, калі мы можам падзякаваць сваіх мам за ўсё добрае, што яны зрабілі для нас, выказаўшы сваю любоў і клопат. Сёння,  7 сакавіка ў дашкольных групах прайшоў ранішнік, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Прагучалі песні, танцы і вершы для бабуль і матуль. Мамы і бабулі ўдзельнічалі ў конкурсах. У канцы свята дзеці падарылі мамам падарункі, зробленыя сваімі рукамі, а хлопчыкі павіншавалі сваіх дзяўчынак.