Гутарка-разважанне "Добры дзень усе, або як жыць у згодзе з сабой і светам"

04.03.2023

4 сакавіка ў пачатковай школе адбылася гутарка-разважанне "Добры дзень усе, або як жыць у згодзе з сабой і светам".Мэта: фарміраванне талерантнасці і паважлівых адносін да аднакласнікаў; вучыць знаходзіць кампраміс у рашэнні канфліктных сітуацый.У ходзе гутаркі пачаткоўцы разважалі,што такое талерантнасць. Даведаліся, што панімаюць пад словам талерантнасць розныя культуры.Вучні слухалі і абмяркоўвалі казкі
" Мудрецы и слон" і
" Гадкий утёнок". Прыйшлі да высновы, што пачатковая школа - гэта маленькая сям'я.Дамовіліся , што ў гэтай сям'і заўсёды будзе панаваць дабрата, павага, узаемаразуменне, не будзе сварак. Любоў,цярпенне і дараванне гэта аснова жыцця ўсякай харошай сям'і.