Дыялогавая пляцоўка на тэму "Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні»

23.02.2023

23 лютага ў рамках праекта “ШАГ” для вучняў 8-11класаў была праведзена дыялогавая пляцоўка на тэму "Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні» (забеспячэнне энергабяспекі краіны). На сустрэчу  з вучнямі ўстановы быў запрошаны Жукоўскі Аляксандр Аляксандравіч, майстар Навагрудскага РЭС Лідскіх электрасетак.

У час рэалізацыі  ШАГа1 “МЫ даведваемся”  вучні пазнаёміліся з асноўнай галіной нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь - энергетыкай. Яе развіццё вызначаецца стратэгіяй сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы і шэрагам дзяржаўных праграм.  Аб спосабах энергаэканоміі ў быту расказаў госць Жукоўскі Александр Аляксандравіч.  Стома Ілья паведаміў аб лістоўцы па энергасберажэнню, якую ён выпусціў для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе “Энергамарафон”.  Таксама свой праект прадставіў Гурэцкі Ілья “Садавіна - крыніца энергіі".

Пры рэалізацыі ШАГа 2  “МЫ разважаем ”  вучні задавалі Жукоўскаму А.А. пытанні аб найбольш перспектыўных аднаўляльных крыніцах энергіі ў нашай краіне, аб уплыве сучаснай энергасістэмы на экалагічную сітуацыю ў краіне,  аб установах адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў-энэргетыкаў.

ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” – крок падвядзення вынікаў.

Жукоўскі А.А. прапанаваў вучням паступаць у вучэбныя ўстановы, якія рыхтуюць работнікаў энергетычнай галіны.  Вучні, у сваю чаргу, вырашылі прыняць удзел у такіх рэспубліканскіх конкурсах як "Мая Радзіма – Беларусь!», «Ствараючы, не разбурай!», «Энергамарафон»; правесці энергетычны аўдыт сваёй кватэры; арганізаваць  у школе  конкурс малюнкаў па энергазберажэнню.