Экскурсія ў гісторыка - краязнаўчы музей г. Навагрудка

22.02.2023

22 лютага вучні 5-7 класаў Валеўскай сярэдняй школы наведалі гісторыка - краязнаўчы музей г. Навагрудка. Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па залах музея з рознымі экспазіцыямі, якія дапамаглі зразумець і ўбачыць побыт нашых продкаў і як, дзякуючы іх працы, заснаваўся і развіваўся наш горад. Асабліва вучням спадабалася зала, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У вучняў засталося шмат уражанняў пасля экскурсіі.