Экскурсія вучняў 11 класа на АТТ "Навагрудскі завод металавырабаў"

22.02.2023

22 лютага вучні адзінаццатага класа Валеўскай сярэдняй школы наведалі прадпрыемства ААТ "Навагрудскі завод металавырабаў" з мэтай азнаямлення з прадпрыемствам, паглыблення ведаў аб прафесіях, якія запатрабаваны на вытворчасці, прафесійнай арыентацыі школьнікаў, якія стаяць перад адказным выбарам на парозе самастойнага жыцця.
На прахадной завода нас сустрэла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю А.І. Пятрова. Яна пазнаёміла з гісторыяй прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай металу і вытворчасцю металічнай прадукцыі больш за 77 гадоў, прафесіях, якія запатрабаваны на сённяшні дзень.
Прадоўжылася экскурсія з майстрам механічнага цэха Аляксандрам Віктаравічам. Мы пабывалі ў цэхах, убачылі як апрацоўваецца метал і вырабляецца прадукцыя. Даведаліся, што прадпрыемства валодае шырокім вытворчым патэнцыялам і прапануе на сённяшні дзень пакупнікам шырокі асартымент выпускаемай прадукцыі з ліставога металу і дроту:
стэлажы ( стацыянарныя і перасоўныя);
стэлажы перасоўныя з элетрапрывадамі;
шафы металічныя;
еўраагароджу (3D і 2D);
сетка " Рабіца";
цвікі;
каляскі і многае іншае.
Экскурсія была вельмі цікавай, змястоўнай і пазнавальнай. Прыйшлі да высновы, што сёння на прадпрыемствах патрэбны высокакваліфікаваныя, граматныя спецыялісты, якія валодаюць капм'ютарам і сучаснымі тэхналогіямі.