Прафарыентацыйная гульня "Я і свет прафесій"

18.02.2023

Ў пачатковай школе 18 лютага прайшла прафарыентацыйная гульня, прысвечаная прафесіям. Нават у такім малым узросце дзеці павінны мець уяўленне аб прафесіях. Кожны з дзяцей расказаў,  кім марыць стаць.  Таксама прайшла гульня з назвай " Хто ёсць хто?", дзе вучні адгадвалі разнастайныя прафесіі. А цікавым завяршэннем стала маляванне  той прафесіі, якую яны палічылі самай цікавай.