Класная гадзіна " Афганістан прайшоў па нашых душах".

16.02.2023

Бітвы канчаюцца, а гісторыя вечная. Штогод 15 лютага спаўняецца чарговая гадавіна з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Цяжка гаварыць з малодшымі школьнікамі пра вайну, але забываць подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў нельга. У 3 класе адбылася тэматычная класная гадзіна " Афганістан прайшоў па нашых душах". З павагай і гонарам успаміналі мы з дзецьмі, як там, у далёкім краі савецкія ваяры выявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, высакароднасць і смеласць. Як удалечыні ад дома, кожную гадзіну падвяргаючыся небяспецы, яны захавалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку.