Гадзіна мужнасці “Быць патрыётам Беларусі”

04.02.2023

Радзіма заўсёды займае ў жыцці чалавека ганаровае і важнае месца. Асабліва тады, калі яна побач, калі ёю дыхаеш, п’еш ваду з яе крыніц, бачыш яе прыгажосці, дыхаеш штодня яе паветрам, чуеш родную мову. У суботу 4 лютага, у вучняў сярэдняга звяна прайшла гадзіна мужнасці “Быць патрыётам Беларусі”. Навучэнцам патрэбна было з кніг,  наведвання народнага краязнаўчага школьнага музея і школьнай бібліятэкі, выпісаць у слупок словы-асацыяцыі, “Патрыёт.Хто ён? І прэзентаваць сваю сумесную творчую працу. Для тага каб адказы былі пэўныя вучням спатрэбілася папрацаваць у бібліятэцы са этымалагічным слоўнікам і знайсці тлумачэнне слова “патрыёт”. Патрыёт запазычана з франц. Слова pater –”бацька”, якое мае значэнне “заступнік, абаронца”. Усе гэтыя словы маюць адзін сэнс і мяркуюць любоў да Радзімы, гатоўнасць падпарадкаваць свае інтарэсы інтарэсам краіны, імкненне абараняць інтарэсы Айчыны і свайго народа. Гісторыя нашай Радзімы распавядае нам пра адважных герояў, якія не шкадавалі сваіх сіл для Айчыны. Але праявіць якасці патрыятызму можна і ў паўсядзённым жыцці.