І зноў гучыць школьны вальс…

04.02.2023

І зноў гучыць школьны вальс…

4 лютага Валеўская школа гасцінна расчыніла  дзверы сваім выпускнікам, запрашаючы акунуцца ў свет успамінаў, дзе былі ўрокі і перапынкі, радасці і памылкі, поспехі і першае каханне, каб пабачыць аднакласнікаў і настаўнікаў, яшчэ раз сказаць “дзякуй” сваім педагогам, сваёй роднай школе за добры старт у жыццё.

Святочным канцэртам рабяты разам з настаўнікамі прывіталі выпускнікоў, ветэранаў педагагічнай працы, гасцей.

На гэты незабыўны вечар спыніўся час і памяць вярнула ўсіх у мінулае, для какосьці далёкае, для какосьці не вельмі, вярнула ў незабыўную пару вучнёўства, якую ўсе выпускнікі заўсёды ўспамінаюць з асаблівым пачуццём цеплыні і пяшчоты.