Экскурсія ў прадуктовы магазін «Родны кут»

26.01.2023

Экскурсія - гэта адна з эфектыўных формаў прафарыентацыйнай работы, якая дае магчымасць пазнаёміць рабят з арганізацыяй вытворчасці, даць непасрэднае ўяўленне аб тонкасцях і нюансах розных відаў спецыяльнасцей. З гэтай мэтай вучні 9 класа Валеўскай сярэдняй школы 26 студзеня наведалі прадуктовы магазін «Родны кут». Рабяты даведаліся пра спецыфіку працы прадаўца-касіра. Коршун А. А. расказала пра тое, як адбываецца заказ прадуктаў, а таксама, як у магазіне можна зрабіць папярэдні заказ не толькі на харчовыя прадукты, але і на будматэрыялы. Навучэнцы пазнаёміліся з асартыментам крамы і спосабам спісання прадуктаў, у якіх сышоў тэрмін дзеяння. Экскурсія прайшла цікава і пазнавальна для дзевяцікласнікаў.