Дыялогавая пляцоўка “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – цяперашняе і будучае нашай эканомікі"

26.01.2023

26 студзеня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – цяперашняе і будучае нашай эканомікі"
На сустрэчу была запрошана выпускніца нашай установы Лісіца Юлія Іванаўна, студэнтка другога курса МДЛУ факультэта англійскай мовы спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы". Юлія з'яўляецца ўдзельніцай штогадовага навуковага форуму "Дні навукі МДЛУ", прымеркаванага да Дня беларускай навукі.
У час рэалізацыі ШАГа1 “МЫ даведваемся” вучні 8 класа пазнаёмілі удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі са зместам інфармацыйнага блока “Дасягненні вучоных - важнейшы драйвер эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь”. Нам ёсць кім і чым ганарыцца. Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў з высокім узроўнем навукова-тэхнічнага развіцця. Нічыпар Надзея пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства са зместам інфармацыйнага блока: “Моладзь Беларусі - магчымасці для самарэалізацыі". Да абмеркавання далучылася Лісіца Юлія, якая падкрэсліла, што паспяховы старт пачынаецца са школы. Менавіта школа дала ёй раскрыць свае здольнасці, школа надала ўпэўненасці ў сабе. Так Юлія без прамядлення вырашыла прыняць удзел у навуковым форуме. Яна падзялілася з прысутнымі тымі эмоцыямі, якія адчула ў крузе вучоных. Літвін Вікторыя прадставіла інфармацыйны блок "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк - інвестыцыі ў будучае". Расказала аб правілах залічэння.Відэаролік даў магчымасць зразумець, што ў тэхнапарку можна адчуць сябе студэнтам і паспрабаваць сябе ў будучай прафесіі. Дадзеныя інфармацыйныя блокі былі ў фокусе абмеркавання удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі ў ходзе рэалізацыі ШАГа 2 “Мы разважаем”
ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” – крок падвядзення вынікаў. Удзельнікі сустрэчы адзначылі актуальнасць абмяркоўваемай тэмы.
Навуковыя адкрыцці і інавацыі даюць рост эканоміцы. А гэта ў сваю чаргу дае нам магчымасць жыць у квітнеючай краіне. Мы павінны ганарыцца ўсімі дасягненнямі ў нашай навуцы, павінны сачыць за тым як мацнее наша краіна ў эканамічным плане.