ШАГ “Я і Грамадства” у форме дыялога для вучняў 5-7 класаў

26.01.2023

26 студзеня 2023 года ў Валеўскай срэдняй школе прайшоў чарговы занятак ШАГ “Я і Грамадства” у форме дыялога для вучняў 5-7 класаў. На мерапрыемства была запрошана і выступіла Рачко І.М.
Актыўны грамадзянін ганарыцца сваёй краінай і яе народам, асэнсоўвае сябе яго прадстаўніком. Сацыяльна актыўны імкнецца рэалізаваць сябе ў прафесіі, каб працаваць на карысць грамадства. У фокусе абмеркавання былі паняцці: любоў да радзімы, патрыятызм, усведамленне таго, што абавязак кожнага грамадзяніна – абарона сваёй Айчыны. Была засяроджана ўвага на пазітыўных адносінах да сябе і да навакольнага свету, выкананні норм і правілаў паводзін у час зносін з акружэннем, актыўнай грамадскай пазіцыі.