Экскурсія ў гісторыка - краязнаўчы музей г. Навагрудка

25.01.2023

25 студзеня навучэнцы 8 і 9 класаў Валеўскай сярэдняй школы наведалі гісторыка - краязнаўчы музей нашага горада. Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па зале музея з рознымі экспазіцыямі, якія дапамаглі зразумець і ўбачыць побыт нашых продкаў і як, дзякуючы іх працы, заснаваўся і развіваўся наш горад. Навучэнцы з задавальненнем слухалі, з цікавасцю разглядалі экспанаты. Асабліва хлопцам спадабалася зала, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці былі ў захапленні ад наведвання музея.
Засталося шмат уражанняў ад убачаных экспанатаў. Пасля заканчэння экскурсіі дзеці падзякавалі экскурсаводу за падрабязны расказ аб выставачных работах.