Інфармацыйная гадзіна ў 5 класе “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”.

23.01.2023

Усе краіны свету, якія існуюць на зямлі, маюць свае дзяржаўныя сімвалы, якія з'яўляюцца адметным знакам краіны.

З мэтай папулярызацыі беларускай сімволікі і паважлівага стаўлення да яе, а таксама выхавання пачуцця патрыятызму, ў 5 класе была праведзена інфармацыйная гадзіна “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”. У  ходзе правядзення дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сімвалаў нашай дзяржавы: герба, сцяга, гімна; даведаліся, якое значэнне сімволіка мела і якія сэнсы несла на розных гістарычных этапах; вызначылі значэнне эмблем, намаляваных на гербе і сцягу, а таксама значэнне іх колераў; даведаліся пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. У ходзе мерапрыемства рабяты адказвалі на пытанні інтарактыўным метадам “Чатыры вуглы” (па С.С. Кашлеву). Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.