" У госці да казкі"

19.01.2023

У  рознаўзроставай старшай групе  прайшла гульня: " У госці да казкі".   Да дзяцей прыходзілі казачныя персанажы: "Зайчык", "Лісічка", "Парсючок".  Слухаючы і чытаючы казку , мы  аказаліся  ў чароўнай краіне, дзе дабро заўсёды перамагае зло.  Кожная казка вучыць маленькае дзіця  любіць  сваю Радзіму, свой народ, а таксама разважаць , смяяцца, спадзявацца. Гульня прайшла  радасна, весела .Выхаванцы пастаўлялі  пазлы,   праходзілі лабірынты,гулялі ў дыдактычныя  гульні:" Адгадай казку","Збяры казачнага героя",  танцавалі  з казачнымі героямі. Была аформлена выстава  Рускіх і Беларускіх казак.