Усё аб здаровым харчаванні

17.01.2023

У 7 класе прайшла класная гадзіна" Усё аб здаровым харчаванні" ў форме дзелавой гульні. Яе мэта: фарміраванне здаровага ладу жыцця праз здаровае харчаванне. Галоўны слоган занятку " Здаровы я- здаровая краіна". Навучэнцы абмяркоўвалі пытанне: здаровы лад жыцця, што гэта значыць. У форме інтэрактыўнай гульні тлумачылі выраз " Чалавек ёсць тое, што ён есць". Дзеці падрыхтавалі прэзентацыю " Здаровае харчаванне", правялі апытанне- даследаванне адносін вучняў і настаўнікаў школы да здаровага харчавання. Правялі майстар- клас па сервіроўцы абедзеннага стала. У ходзе практыкума выпрацавалі правілы здаровага харчавання. У ходзе мерапрыемства былі складзены аўтарскія меню 5- разовага харчавання для кожнага. Лагічным вынікам дзелавой гульні сталі словы Сакрата " Здароўе - не ўсё, але ўсё без здароўя- нішто"