Гульнявая праграмма "Беларуская сняжынка"

14.01.2023

Як вядома асноўным відам дзейнасці малодшых вучняў з'яўляецца гульня. У час гульні маленькі чалавек накоплівае вопыт ролевых паводзін і зносін, што ў далейшым дапамагае яму "уваходзіць" у жыццё. Гульні выконваць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага і інтэлектуальнага выхавання. Таму ў суботу, 14 студзеня, для вучняў-пачаткоўцаў праведзена гульнёвая праграма  "Беларуская сняжынка". Спадабалася дзецям гуляць у "Мыш", "У мядзведзя на бару", "Каляда", "Прэла-гарэла". Настрой ва ўсіх быў выдатны. Адпачылі цудоўна!