Урок мира и созидания

13.01.2023

На першай класнай гадзіне ІІІ чвэрці, прысвечанай Году мира и созидания дзесяцікласнікі гаварылі пра гераічнае мінулае і каштоўнасці беларускага народа, пра дасягненні сучаснай Беларусі.

  На урок была запрошана Санько Н. К., выдатнік адукацыі, настаўніца гісторыі, якая нагадала вучням пра гераічныя старонкі гісторыі нашай малой радзімы, закранула пытанні генацыду беларускага народа.

  Талерантнасць, добразычлівасць, добрасуседства, працавітасць, справядлівасць - гэтыя і многія іншыя паняцці былі ў фокусе абмеркавання вучняў.

  Кожны з удзельнікаў урока зразумеў як важны мір і стабільнасць, а кожнаму з нас неабходна ўнесці свой уклад у яго захаванне.