Апошні дзень экспедыцыі на планету "Спорт-тайм"

05.01.2023

 

Вось і наступіў апошні дзень лагернай змены. Дні праляцелі хутка і цікава. Апошняя ранішняя зарадка задала бадзёрасць і эненергіідзецям на цэлы дзень, а хвілінка бяспекі "Правілы паводзін у час канікул" дапамагла замацаваць правілы дарожнага руху, як патрэбна весці сябе, калі адзін дома, ці гуляеш з сябрамі на вуліцы, а таксама правілы бяспекі пры карыстанні  электрапрыборамі.

У рамках грамадзянска- патрыятычнага выхавання выхаванцы праглядзелі кінафільм  "Дзяржаўная мяжа". Ад прагляду ў рабят засталося шмат уражанняў.

Спартыўнае мерапрыемства "Вялікая зімовая Алімпіяда " прадоўжыла фарміраваць у дзяцей жаданне штодзённай рухальнай актыўнасці. Усе паказалі сябе сапраўднымі спартсменамі, гатовымі заўсёды імкнуцца да перамогі і не сумаваць ні пры якіх абставінах. Гульні на свежым

паветры " Тытанік" прадоўжылі развіваць такія якасці як: кемлівасць, спрыт; выхоўваць любоў да свайго народа, яго культуры і традыцый.

Працягам дня стаў відэаролік "Ціхая ноч перад Калядамі". На заканчэнні дня прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю лагернай змены. Былі падведзены вынікі. Усе дзеці атрымалі падарункі, якія былі ўручаны за іх таленты і творчыя дасягненні.